Фаўст
Шрифт:
(Пасылае герольдаў выклікаць на бой самазванца.)
Уваходзіць Фаўст у латах і ў шаломе з прыспушчаным забралам. Трое Дужых, узброеныя і апранутыя, як у папярэдняй сцэне.
Фаўст
Пачатак добры маем — з ласкі бога! І пэўнай справе трэба засцярога. Душой і сэрцам горцы — мастакі, Таму і лёгка ім чытаць прыроду, І што ў цяжар раўніннаму народу, Дык горцам — як само ідзе з рукі. Сярод уцёсаў горных і правалаў Яны адкрылі залежы металаў І ў кузнях, неўтаймоўныя заўжды, З расплаўленай на вогнішчы руды Гатуюць сумесі, рыхтуюць газ, Каб новае адкрыць. Не першы раз Гаспадары пячор і скалаў Ствараюць цуды з рэдкіх мінералаў І праз крышталь празрысты і маўклівы Усе на свеце бачаць цуды й дзівы.Імператар
Я чуў, адважны муж, што ты сказаў, Але ўжо час нам перайсці да спраў.Фаўст
Твой прыяцель — нурсійскі некрамант{246} — Ён твой слуга надзейны і гарант. Згадай: калі агонь смаліў паленні І ўжо лізаў варажбіту калені, Тады не бог альбо нячысты дух, А ты яму рассек пакут ланцуг. Дык хай вялікасць ваша прыме Падзяку за выратаванне ў Рыме. Забыў сябе ён з той гадзіны, І клопат у яго цяпер адзіны, Каб ты не быў ніколі ў горы, Каб дзеянням тваім спрыялі зоры. Паслаў ён нас крывёй служыць і потам І быць табе апорай і аплотам. Павер, што тупасць цэрквы меж не знае,— Разумны чын вядзьмарствам называе.Імператар
Вітаць бы мы жадалі найчасцей У радасныя дні гасцей. Але стакроць хай будзе пахвалёны, Хто з дапамогаю у час шалёны, Каб не пакінуць у ліхой бядзе, Як лепшы прыяцель ідзе, Той, хто без страху і вагання За нас ідзе ў агонь змагання. Але прашу пакуль не агаляць мячы — Яшчэ паспеем ворагаў сячы, Расправіцца са здраднікам паганым. Павінен я ацэнку даць вайсковым планам. Я так хачу! Вам гэта кажа цар — Ваш палкаводзец і ўладар! А самазванца, што ўзмуціў народ, Я растапчу, а з ім — ягоны зброд! Каб ведалі наперад — не дазволю Васалам папіраць царову волю.Фаўст
Прыемна ворагу адсекчы галаву, А падстаўляць сваю пад булаву Ці ёсць, мой пане, рацыя, рахуба? — Яна ж нам цэлая куды больш люба. Навошта цела нам без галавы? Яна засне — тады і цела спіць, Яна баліць — і ў целе ўсё баліць, Яна здаровая — здаровы й вы! Вось тут якраз рука сваё вяршыць: Падыме шчыт, каб сэрца засланіць, Пасля ж ускіне грозны меч, Удар! — і галава злятае з плеч. І вось ужо здаволены герой На грудзі ворагу ступіў нагой!Імператар
Такі ўжо ў гневе я ўтрапёны, Што растаптаў бы труп ягоны.Герольды (вярнуўшыся)
На змаганне выклік горды Быў бясплённы і пусты. Кпінамі сустрэлі орды, Гады рвалі жываты: «Ваш каролік, — нам са смехам Адказала гэта голь,— Ад раскошы з глузду з’ехаў, Толькі й звання, што кароль!»Фаўст
Што выклік супастатам не прыняты, На руку нам — наплачацца пракляты! Спрыяльны час. Аддай загад, І будзе біты дзёрзкі гад.Імператар
Мой обергенерал тут слова скажа!(Галоўнакамандуючаму.)
Выконвай доўг, камандуй, княжа!Галоўнакамандуючы
Увага! Правае крыло — у бой! Хай левы фланг праціўніка спасуе Перад напорам сілы маладой, Якая ворага з зямлёй здрасуе.Фаўст
Герою мужнаму дазволь тады Умацаваць сабой адважныя рады: Хай ён памножыць воінскую славу І знойдзе на мяцежнікаў управу.(Паказвае на правага.)
Даўбайла (выступаючы наперад)
Хто твар у твар прымае бой, Накрыецца нагамі той, Павернецца ж каторы тылам, Накорміцца зямлёй і пылам, А следам слаўныя жаўнеры Давершаць справу ў поўнай меры — І ворагі сплывуць крывёй І захлынуцца ў ёй…(Адыходзіць.)
Галоўнакамандуючы
Удар у цэнтры будзе нечаканы, Ён дасца штабу ворагаў у знакі, Іх стратэгічныя парушыць планы І папярэдзіць, пэўна, контратакі.Фаўст (паказваючы на сярэдняга)
І гэты паслужыць табе гатовы! Лаўкач! Ён на бягу сарве падковы!Хапайла (выступаючы наперад)
Адвагу царская дружына З рабункам спалучаць павінна. Хай стануць мэтаю куфры У самазванцавым шатры, Стаяць нядоўга будзе ён — Сам павяду я легіён.Заграбуха (маркітантка, тулячыся да Хапайлы)
Хоць і не жонка я яму, Але другога не прыму, Бо я і ноччу, я і ўдзень Хаджу ў баях за ім як цень! Калі жанчына грабіць, — то З ёй не зраўняецца ніхто! Я — самы жорсткі марадзёр! Наперад, войска! На шацёр!Поделиться:
Популярные книги
Средоточие
20. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
постапокалипсис
рпг
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Матабар IV
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Приказано выжить!
1. Другая Русь
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
7.09
рейтинг книги
Отмороженный
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Я уже царь. Книга XXIX
29. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я снова князь. Книга XXIII
23. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Император Пограничья 8
8. Император Пограничья
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Монстр
Фантастика:
научная фантастика
8.22
рейтинг книги
Адвокат Империи 4
4. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Локки 5. Потомок бога
5. Локки
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер...
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Вторая жизнь майора. Цикл
Вторая жизнь майора
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00