Фаўст
Шрифт:
Мефістофель
Ого! Ён хоча славы, ўлады, Пабыўшы ў гераінь Элады!Фаўст
Улада трэба мне й магутнасць. Не ў славе — ў дзейнасці ўся сутнасць!Мефістофель
Ці будуць подзвіг твой паэты Перад нашчадкамі хваліць, Каб глупствам глупства распаліць?Фаўст
Людскія думкі не апеты! Ці можаш ты, прайдоха, знаць, Кім чалавек хацеў бы стаць? Ты скептык без жыццёвай глебы — Не зразумець табе людзей патрэбы!Мефістофель
Хоць не даеш ты чорту веры, Ды ўсё ж адкрый свае намеры.Фаўст
Міжвольна ў мора позірк мой імклівы Прыцягваюць бясконцыя прылівы: Яно ўздымаецца, расце ў памерах І ўпарта сунецца, плыве на бераг І залівае поймы, топіць поле. Мне стала крыўдна. Гэта самаволле Сляпой стыхіі мой свабодны дух Абразіла. А мора дзёрзкі рух Карысным можа стаць для нас: Яно ж на берагі праз пэўны час, Нібыта знаючы і моц сваю, і сілу, Нясе ўсё новыя наплывы ілу.Мефістофель (ad spectatores)
Ён мне адкрыў быцця адвечны ход! — Я гэта ведаю сто тысяч год!Фаўст (натхнёна)
І гэтыя спрадвечныя прылівы Нашэсцямі знішчальніцкімі хваль Зняплоджваюць палетак урадлівы І зноў вяртаюцца ў марскую даль. Не ўтаймаваная нікім стыхія Без сэнсу моц сваю марнуе, Бязмэтна над абшарамі пануе. І вось мой творчы дух, які я Збярог, праз церні ідучы, Заве мяне — утаймаваць, перамагчы. Пад сілу дзёрзкі подзвіг мне! Я б мог Дзірван падступны векавых аблог Аберагчы. Управу я знайду на воды — Пагоркі ім працівяцца заўсёды; А я гляджу на гэта ўсё, і планы Раяцца ўжо ў маім мазгу — І адабраць у мора поймы, ланы Я дзейнасцю працоўнаю змагу, Адгараджу ад мора сушу І злой стыхіі межы звужу. Ды тут узважыць трэба кожны крок. А ты мне пасабляй, ты ж, д’ябал, даў зарок.З правага боку, з-за публікі, з далечыні, чуюцца барабаны і ваенная музыка.
Мефістофель
Як проста ўсё! Ці чуеш крыкі, трубы?Фаўст
Ах, зноў вайна, і гвалт, і націск грубы!Мефістофель
Вайна ці мір — чаго пазногці грызці, Мудрэц павінен ведаць смак карысці. Сачы адно, фартуну не ўпускай. Ну, Фаўсце, дзейнічай, давай!Фаўст
На прыгаворкі ты лаўкач — Прасцей, даходлівей тлумач.Мефістофель
Дазнаўся я, што добры наш царок У клопат даўся незнарок; Калісь яму і прагнай знаці Мы аддалі фальшывыя багацці. З вялікай лёгкасцю здабыўшы трон, На свет паквапіўся няўдала ён, Рашыў, што з гэтакай нагоды Ён можа царствам кіраваць І пра палітыку не дбаць, А дбаць адно — пра асалоды.Фаўст
Як неразумна! Бо сама ж улада — Найлепшы слодыч і прынада. Шапнуў слаўцо, ці мала гэта — многа, І ўсё табе гатова, быццам з рога. І свет дзівуецца, і свет глядзіць, Як, дзе і чым манарху дагадзіць. А лішак, непатрэбная раскоша, Яна ж зглуміць усю магутнасць можа.Мефістофель
Раскошы, лішкаў меў царок нямала. А край грызня тым часам раздзірала,— Стары з малым і з братам родны брат Зацята б’юцца ўсе падрад. На горад — горад, вёска з вёскай, Парафіянін з цэрквай боскай, З дваранствам смерды, голь і чэлядзь Рахункі зводзяць, крыўды дзеляць. Пайшла такая калатня, Што ў ясны дзень не ўбачыш дня — Спакою ні хвіліны не было. Жыць — значыць бараніцца. Так і йшло.Фаўст
Ішло, кульгала, падала, ўставала, І раптам потырч пляснулася, ўпала.Мефістофель
Становішча ў найлепшы акурат, Бо кожны сам сабе і кум і сват; Падняўся смерд на поўны рост, Гізуе, прэ, задраўшы хвост. Ды ўжо абрыдла многім свара тая. Крычаць: «Дзе ж трон, дзе ты, царква святая? Спакой і лад у край вярнуць пара! Калі замала розуму ў цара, Пасадзім іншага; любоў народа Яму здабудуць мір і згода».Фаўст
Папоўшчына!Мефістофель
А хто, як не сутаны, Маліцца любяць на трыбух напханы? Яны найбольш пілі і жэрлі, Цяпер, глядзі, з ражном паперлі: І вось правіцель наш набожны Ідзе на бой, на бой апошні.Фаўст
Шкада, ён добры быў і мілы.Мефістофель
Не траць надзеі да магілы. Хадзем і выцягнем за вушы Вялікасць гэтую з калужы. Хто ведае, ці будзе лёс удалы, Калі пашчасціць — вернуцца васалы.Яны выходзяць на ўзгор’е і аглядаюць войска ў даліне. Знізу чуецца барабанны бой і ваенная музыка.
Мефістофель
Нішто пазіцыя, каб выйграць бой, Няма там толькі нас з табой.Фаўст
Пра перамогу не кажы. Ты ж любіш толькі міражы.Мефістофель
Ты лепей слёзы страху вытры,— Перамагае той, хто хітры! А я ўжо сам сваё ўтрасу. Разбіўшы ворага дашчэнту,— Ахвотна здасць табе ў арэнду Манарх прымор’я паласу.Фаўст
Служыць ты хочаш? — што ж, служы, Хітруй, чаруй, перамажы!Поделиться:
Популярные книги
Наследие Маозари 8
8. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Люди и нелюди
2. Везунчик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.18
рейтинг книги
На обочине 40 плюс. Кляча не для принца
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 5
5. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга V
5. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Очкарик 2
2. Очкарик
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рубежник
1. Бедовый
Фантастика:
юмористическая фантастика
городское фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 4
4. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 17
17. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00