Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Вялікая грэшніца (Лука, 7, 36)

Дзеля слёз, якімі сыну Колісь ногі абмывала, Горка плачучы ад кпіну Фарысея-цемрашала, І збанка, з якога міра Ты ліла Хрысту на цела, Дзеля кос, якімі шчыра Ты распятага абцерла,—

Mulier Samariata{255} (St. Joh. ІV)

Жанчына самарыйская (Іаан, 4)

Дзеля статку, што з крыніцы Напаіў Абрам вадою, І вядра, ў якім вадзіцы Падала яму святое, Там, дзе чыстыя патокі З волі божай пачаліся І ў далёкі свет шырокі Падаліся, паліліся,—

Maria Aegyptiaca{256} (Acta Sanctorum)

Марыя Егіпецкая (Жыція святых)

Дзеля той святой грабніцы, Дзе ляжаў распяты бог, І рукі, якой блудніцу Ён калісьці засцярог, Дзеля каяння ў пустыні, Запавету жыць у тле, Што я словамі святымі Напісала на скале,—

Утрох

Ты, якая дапускаеш Да свайго аблічча грэшніц, Ты, якая дазваляеш Да святых прыходзіць весніц, Пашкадуй душу пакутнай, Што любіла і тужыла, Што з-за той любві магутнай Гэтак цяжка саграшыла.

Una poenitentium{257} (адна з грэшніц, якая раней называлася Грэтхен, тулячыся да іх)

Дзева прачыстая, Ў славе вячыстая, Твар свой схілі над шчасцем маім! Тут мой каханы, Доўгачаканы, Больш не расстануся з ім.

Шчасныя хлопчыкі (набліжаючыся кругамі)

Ён перарос усіх, Высокі, сільны. Ён ад шчадрот сваіх За догляд пільны Удзеліць долю нам,— З зямлёю злучыць. Ён сам вучыўся там, Нас тут навучыць.

Адна з грэшніц, колішняя Грэтхен

У сонме духаў, у нябесным, Ён сам сябе не пазнае, З жыццём расстаўшыся цялесным, Святым між намі паўстае. Глядзі, ён прахлыя аковы Зямной будзёншчыны паверг, У мантыі анёльскай — новы, З юнацкай сілай мкне наверх. Дазволь, заступніца святая, Яго адвесці ў светлы рай.

Mater Gloriosa

Маці божая ў славе

Вядзі, пакутніца былая, І браму ў сферу адчыняй.

Doctor Marianus (моліцца, прыпаўшы ніцма)

Душы грэшныя, ў эфір Мкніце без вагання. Ёсць жа верны павадыр На шляху вяртання. Ты прымі дзяцей сваіх, Дай ім прыхіліцца, Будзь заступніцаю іх, Маці і царыца!

Chorus mysticus{258}

Містычны хор

Даўняе дальняе Сніцца і мроіцца, Недасягальнае Явай узновіцца. Нас заахвочвае, Творыць, жыве. Вечна-Жаночае Вечна заве!{259}
Finis{260}
Поделиться:
Популярные книги

Солнечный флот

Вайс Александр
4. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный флот

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

Мастер 8

Чащин Валерий
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 8

Дракон

Бубела Олег Николаевич
5. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Дракон

Воронцов. Перезагрузка. Книга 4

Тарасов Ник
4. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка. Книга 4

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Локки 5. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
5. Локки
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 5. Потомок бога

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Гримуар темного лорда VIII

Грехов Тимофей
8. Гримуар темного лорда
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда VIII

Имперец. Том 4

Романов Михаил Яковлевич
3. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 4

Кукловод

Злобин Михаил
2. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
8.50
рейтинг книги
Кукловод

Старый, но крепкий 3

Крынов Макс
3. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 3

Учитель из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
6. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Учитель из прошлого тысячелетия