Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Мефістофель

Я стану пад тваё начала, Будзь ты за обергенерала.

Фаўст

Мо завялікі гонар, дабрадзею,— Я ж і камандаваць не ўмею.

Мефістофель

Калі мазгуе генеральны штаб, Патрапіць даць каманду эскулап. Я план даўно давёў да ладу І маю ўжо для гэтай мэты раду З чароўных сіл і духаў гор. Цяпер пара трубіць ім збор.

Фаўст

О, бачу, зброя іх блішчыць на сонцы. Відаць, пайшлі з табою горцы?

Мефістофель

Як Пітэр Сквенц{244}, я сёння склікаў Найлепшых з лепшых — трох асілкаў!

Уваходзяць Трое Дужых{245} (Кн. царстваў, ІІ, 23,8.)

Мефістофель

Глядзі, ідуць мае героі; Апрануты як след яны, У новых латах і пры зброі — Як роджаныя для вайны.

(Ad spectatores)

Якраз і мода настае На рыцараў, турніры, латы — Дык прыдадуцца і мае Алегарычныя салдаты.

Даўбайла (малады, лёгка ўзброены, страката апрануты)

Хто паглядзіць мне ў вочы дзёрзка, Таму заеду ў карак і у морду, А хто наўцёкі ўдарыць порстка, Таго адпраўлю ў пекла к чорту.

Хапайла (у сярэдніх гадах, добра ўзброены, багата ўбраны)

Дарэмна вашы бітвы, сечы, Інтрыгі вашы — смехата. Хапай у торбу і — на плечы, А ўсё астатняе — лухта!

Трымайла (у добрым веку, увешаны зброяй, проста апрануты)

Бывае, што за нюх табакі Дабро сплыве ад небаракі, Як бы яго і не было. Узяць — не штука, утрымаць — задача. Па-мойму, ўдача ёсць удача, Калі напоўнена кубло!

Усе сыходзяць у даліну.

Прадгор’е

Знізу чуюцца бой барабанаў і ваенная музыка. Імператарскі шацёр.

Імператар. Галоўнакамандуючы. Світа.

Галоўнакамандуючы

Намер адвесці нашы войскі З цяснін і гор — адзнакі варты,— Бо нам такі манеўр геройскі Дае бяспройгрышныя карты.

Імператар

Наступнае наглядна нам пакажа, Якую выгаду дае рашэнне наша.

Галоўнакамандуючы

На правы фланг дзівіцеся, сеньёр,— Узор пазіцый нашых — воку любы, На ўмацаваных кручах, схілах гор Усякі злыдзень скрышыць зубы. Нам хоць бы што, а іх райтарам Набег ніяк не пройдзе дарам.

Імператар

Хвалю стратэгію. Няблага Праявіць тут сябе адвага.

Галоўнакамандуючы

Замацаваўшы на пагорках флангі, Пашлём у цэнтр адборныя фалангі — Глядзі: праз дым густы, праз чад Пабліскваюць іх дзіды і булаты, Ды войска наша спраўна — рад у рад, Ужо стварае грозныя квадраты. Групоўка наша ворагу ўвапрэ Смяртэльны клін у роўнае карэ.

Імператар

Тут кожны воін варты двух, Якая моц, які здаровы дух!

Галоўнакамандуючы

І левы фланг як нельга больш удалы: Героі нашыя, забраўшы скалы, Уцёсы стромыя, уступы, гроты, Абараняюць важныя праходы. Я разлічыў, што ў самы акурат Спаткнецца там драпежны супастат.

Імператар

Варожы стан: лісліўцы, ілгуны — Браты, братанічы, дзядзькі. Яны — Падступна, хітра, лоўка і ўмудрона Вядуць падкопы пад устоі трона, Яны ў калёсы мне ўтыркалі палкі, Цяпер краіну рэжуць на кавалкі. Народ вагаецца. Паток падзей Заўжды нясе няўстойлівых людзей.

Галоўнакамандуючы

Ідзе лазутчык наш. Павінны Мы зараз выслухаць навіны.

Першы лазутчык

Мне, бадай, усё спрыяла Хітра тайны выяўляць, Толькі ж радаснага мала Я магу вам расказаць. Рассыпаюць шчодра церні На твае шляхі сябры; Небяспека ўся ад чэрні — Ад бражэнняў унутры.

Імператар

Не гонар, не падзяка, не любоў, А эгаізм дыктуе змест умоў — Бо хто спакойны на сваім дварэ, Калі пажар суседаў дом жарэ.

Галоўнакамандуючы

Другі ганец — у целе змора, На твары смутак, страх і гора.

Другі лазутчык

Толькі здолеў я дазнацца, Хто ўсю кашу заварыў. Гэта войска самазванца, Ён усіх падгаварыў. Падтрымана злая здрада: Голь — хто з мечам, хто з ражном,— Як дурных авечак стада, Прэ за першым бараном.

Імператар

Поделиться:
Популярные книги

Страж Кодекса. Книга IV

Романов Илья Николаевич
4. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IV

Воплощение Похоти

Некрасов Игорь
1. Воплощение Похоти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Воплощение Похоти

Практик

Листратов Валерий
5. Ушедший Род
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Практик

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Неудержимый. Книга XXVII

Боярский Андрей
27. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXVII

Гримуар темного лорда V

Грехов Тимофей
5. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда V

Потомок бога 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Потомок бога 3

Лекарь Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 3

Базис

Владимиров Денис
7. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Базис

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Володин Григорий Григорьевич
30. История Телепата
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Кукловод

Майерс Александр
4. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кукловод

Тринадцатый V

NikL
5. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый V

Последний Паладин. Том 12

Саваровский Роман
12. Путь Паладина
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 12