Фаўст
Шрифт:
Мефістофель
Такі малы, а з рызыкай хлапчук, Навыдумляе розных штук… Не бачу я…Гамункул
Вядома! Ты ж узрос На поўначы, дзе морак і мароз, Дзе рыцарства з папоўшчынай спрадвеку Мазгі туманяць чалавеку. Адкуль табе мець вольны зрок? — Ты дома там, дзе чад і змрок.(Азіраючыся.)
Як тут усё панура й груба, Прачнецца ён — і дасць адразу дуба. Гаі і лебедзі, лясы і воды, Жанчыны голыя сярод прыроды — Вось той гаюча-мілы сон, Што ў непрытомнасці пабачыў ён; Ці ж ачуняе Фаўст у вашым склепе, Дзе нават я не выжыву? Не, лепей Хадзем адсюль!Мефістофель
Я рады бегчы.Гамункул
Салдата шлі на поле сечы, А ў карагод вядзі нявест. Бо кожнаму сваё. Дарэчы, Цяпер якраз на поўдні фэст Вальпургіі класічнай, гэта — Якраз што трэба Фаўсту: лекі й мэта.Мефістофель
Не чуў такога свята.Гамункул
А, нічога! Вялікі свет, дзівосаў многа. Ты знаеш рамантычныя фантомы, А з класікай антычнай не знаёмы.Мефістофель
Куды ж ляцець? Якога ляду Мяняць мне Брокен на Эладу?Гамункул
Паўночны захад, мілы сатана, Табе прыстанішчам служыў здаўна. Ляцім на ўсход паўднёвы! Праз дубровы Цячэ Пеней там у цяснінах скал, Туды, дзе высіцца заўсёды новы Сярод раўніны велічны Фарсал.Мефістофель
Ляцім! Але не трэба мне прамоў Пра барацьбу тыранаў і рабоў. Нуда бярэ ад той неразбярыхі: Спрачаюцца, не знаюць, што інтрыгі І свары ў стойбішча людзей Уносіць падбухторшчык Асмадзей. На словах — за свабоду барацьба, А ў сутнасці — лупцуе раб раба.Гамункул
Пакінь людзей! У барацьбе няспыннай Малы хлапчук становіцца мужчынай. А ў нас свае турботы і трывогі — Хутчэй паставіць доктара на ногі. Калі ты маеш сродак — дай, а не, Дык даручы лячэнне мне.Мефістофель
Каб то на Брокене, клубок я гэты Разблытаў бы. А тут паганец-грэк, Варожы духам, вольнасцю сагрэты, Такі салодкі тут, панадны грэх, А мы, па сутнасці,— аскеты. Дык што рабіць?Гамункул
Здаецца мне, Не лішне будзе зуху-сатане Да фесалійскіх ведзьм пазаляцацца.Мефістофель (пажадліва)
А што? Даўно хацеў да іх дабрацца — Такіх вось прыгажух — ды мне! Хоць я не надта каб ахвочы Ў амуры бавіцца штоночы, Ды як жа чорт не рызыкне Дзеля знаёмства, для спадобы, Як той казаў, для першай пробы…Гамункул
Тады здымай свой плашч з плячэй І ахіні ім Фаўста! І хутчэй Ляцімце ў элінскі вясёлы край! Я буду вам свяціць!Вагнер (спалохана)
А я?Гамункул
А ты бывай! Твары, даследуй, вывучай пачаткі, Накладвай на пергаменты пячаткі, Абдумай Як, абдумай Што як след, А я пайду ў шырокі свет Шукаць прыгод сабе, тады Пастаўлю кропачку над «і»{159} І дасягну сваёй вышэйшай мэты. За працу гэтую, за ўчынак гэты Здабуду славу, шмат дабра, Ступень вучоную. Ну, нам пара! Бывай!Вагнер (скрушліва)
Бывай! Ці скора ўбачу Цябе я зноў? Мне цяжка, сэрцам плачу.Мефістофель
Хутчэй к Пенею! Пан жаніх — Пад’едзе к паням з кутасамі.(Ad spectatores){160}
Так мы залежым кожны міг Ад крэатур, якіх стварылі самі.Класічная ноч Вальпургіі
Фарсальскія лугі{161}
Цемра.
Эрыхта{162}
Ізноў на фэст начны, на свята жудасці Прыйшла і я сюды, Эрыхта змрочная; Аднак не гэткая ўжо я злавесная, Як незычлівымі людзьмі апісана, Якія меж у пахвале не ведаюць І ў лаянцы… Гляджу, ужо бялеюцца Унізе ў лагеры шатры ваенныя, Бы пробліскі ў начы хімернай, прывіднай Як часта ўсё, як часта паўтараецца І часта паўтарацца будзе ў вечнасці! Ніхто ніколі сілаю здабытую Уладу не аддасць самохаць іншаму. Ён з ёю не расстанецца, ён мерыцца Падмяць суседа і над ім узвысіцца. Тут бой кіпеў, ён стаў найлепшым прыкладам Таго, як гвалт гвалтоўніка адольвае, Як са свабоды рвуць вянец расквечаны, Як лаўр святы карону ўлады ўвенчвае. Калісь Пампей тут прагнуў славы — Велічны, І Цэзар з ім за ўладу сілай дужаўся. Мы вынікі змагання добра ведаем. Агні гараць бівачныя… барвяняцца… І дыхае зямля крывёй пралітаю. І звабленыя ззяннем ночы змрочнае, Злятаюцца істоты міфаў элінскіх, Героі бітваў колішніх збіраюцца, Ад вогнішча праносяцца да вогнішча. І месячык, над полем бітвы ззяючы, Лагодны бляск навокал распраменьвае; Шатры знікаюць… Стыне жар на вогнішчах… А нада мною?.. Метэор праносіцца. Ён асвятляе штось целападобнае. Жыццём павеяла! Цяпер няварта мне Жывых вітаць, бо я нясу пагібель ім; І так я ўжо наветамі зняслаўлена… Пайду… Зніжаецца яно… нязнанае…(Знікае.)
У вышыні аэранаўты.
Гамункул
Абляцім, панаглядаем Вогнішчы, прастору свята: Над шырокім гэтым краем Духі бавяцца заўзята.Мефістофель
Дома я, у родным Гарцы, Шмат нагледзеўся ўсяго, І тутэйшыя паганцы, Можа, прымуць за свайго.Гамункул
Поделиться:
Популярные книги
Светлая тьма. Советник
6. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 2
2. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга V
5. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 10
10. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Император Пограничья 10
10. Император Пограничья
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 4. Подавать холодным
4. Второгодка
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 2
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Смешенье
2. Барочный цикл
Проза:
историческая проза
7.00
рейтинг книги
Мы друг друга не выбирали
1. Мы выбираем...
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
прочие любовные романы
современные любовные романы
5.00