Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Фаўст (натхнёна)

Трымаю ключ! І новых сіл парыў Напоўніў грудзі мне і новы шлях адкрыў.

Мефістофель

Распаленая скажа там трывога, Што скончылася ўжо твая дарога. Каля агню ахвярнага, дарэчы, Ты ўбачыш Мацярэй, багінь пустэчы. Сядзяць, стаяць і ходзяць, як жывыя, Стварэнне і пераўтварэнне — іх стыхія, І ў пустаце, ў маўклівасці натуры Лунаюць цені нейкія і крэатуры. Там бачаць толькі схемы сутнасці. І ты Не бойся там ніякае бяды. Ідзі рашуча, боязь адгані, Ключом ахвярнік той — крані.

Фаўст робіць энергічны рух ключом.

Так, правільна! Далей здабыча — Цябе сама на роўны шлях пакліча. Пакуль яны спахопяцца, дык ты, вядома, Павінен быць з трыногай гэтай дома. А тут пасля, разбіўшы чары тлену, Ты выклічаш Парыса і Алену — У фіміяльным дыме і тумане Любы герой антычнасці паўстане. Пішу на твой рахунак гэты чын — Ты першы подзвіг зробіш. Ты — адзін.

Фаўст

А што цяпер?

Мефістофель

Нагою тупні. Там унізе Таксама тупні і назад вярніся.

Фаўст тупае нагою і апускаецца.

Каб хоць з ключом усё пайшло на лад — Цікава мне, ці вернецца назад?

Ярка асветленыя залы

Імператар і васалы.

Двор у хваляванні.

Скарбнік

Спяшайцеся, прыйшла пара Пацешыць духамі гаспадара!

Кашталян

Паслаў спытацца ён, чаго вы Яшчэ дагэтуль не гатовы?..

Мефістофель

Вось-вось вярнуцца м`aе кампаньён: Калі, і што, і як — на гэта ён, Супольнік мой, вам дасць адказ; Бо ён рыхтуе духаў на паказ — Каб адрадзіць красу антычнай гераіні, Заглянуць трэба ў чарнакніжныя глыбіні.

Кашталян

Я вам наказваю, не кнігам,— Выконвайце загады мігам.

Бялявая (Мефістофелю)

Адно слаўцо! Прашу я вашых чар — Глядзіце, чысценькі мой твар, А як вясна настане — канапаты, Што мне рабіць з ім? Дайце рады!

Мефістофель

Ай-яй! Канфузная хімера — У плямах, ясачка, нібы пантэра. Найлепшы вынік дасць ужытак Гаючай выцяжкі з жабіных лытак. Патрыце маззю моднаю па скуры, І чыста будзе з першай працэдуры.

Чарнявая

Дапамажыце і ў маёй бядзе: Мне курч скруціў і высушыў нагу, І я цяпер нязграбная ў хадзе, І выдыгацца нават не магу.

Мефістофель

Дазвольце наступіць на ножку, пані.

Чарнявая

Ой, што вы, знак такі ў каханні…

Мефістофель

Мой дотык мае большае значэнне, На ўсякую хваробу ёсць лячэнне: Клін клінам б’юць, мы ж ножку ножкай лечым, Як у каханні нешта нечым.

Чарнявая (ускрыкнуўшы)

Авой! Авой! Як жарабец! Баліць!

Мефістофель

Ну, вось і той бядзе канец! Гарцуй, красунечка, ляці ў танок І не шкадуй цяпер ні рук, ні ног.

Дама (прыціскаючыся)

Пусціце! Што мне вашы ногі. Дарогі дайце мне хутчэй, дарогі! Люблю яго, душа палае, А ён сабе і не шманае.

Мефістофель

Ну што ж, лічыце — ўсё ў парадку; Вось вугалёк вам; у віхуры танца Вы абніміце вашага абранца І чырканіце спрытна па азадку — А гэты вугалёк тады Лыкніце, толькі без вады — Каханак будзе ноч у ноч запар, Як цюцька, вартаваць ваш будуар.

Дама

А не атрута?

Мефістофель (абурана)

Што вы, пані! Вялікая ёсць моц у вугалька — Ён з вогнішча ерэтыка! Хто ж вам яшчэ такі дастане?

Паж

Не вераць мне, што я даўно кахаю.

Мефістофель (убок)

Каго тут слухаць першага, не знаю.

(Пажу.)

Не лезь у рунь, пачні любоў З кабет дасведчаных, з удоў.

Праціскаюцца іншыя.

Вой, колькі вас! Прыняць усю грамаду? Сказаць ім праўду? Даць параду? Але ж куды заедзеш ты на праўдзе? О Мацеры! Вы Фаўста мне адпраўце!

(Азіраючыся.)

Ліхтарыкі гараць; у дзверы Манерным цугам, як на рэй, З пакрытых змрокам галерэй Плывуць паненкі, кавалеры, Займаюць цырымонна лавы Каля штандараў воінскае славы. Па ўсім відаць, што рыцарская зала Дагэтуль бляскам гэтакім не ззяла. Навошта, Фаўсце, марныя старанні — І без таго ўжо ўсе сабраны здані!
Поделиться:
Популярные книги

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

Мастер 5

Чащин Валерий
5. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 5

Последний Паладин. Том 8

Саваровский Роман
8. Путь Паладина
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 8

Лейтенант. Назад в СССР. Книга 8. Часть 1

Гаусс Максим
8. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Лейтенант. Назад в СССР. Книга 8. Часть 1

Эволюционер из трущоб. Том 2

Панарин Антон
2. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 2

Ветер и искры. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Ветер и искры
Фантастика:
фэнтези
9.45
рейтинг книги
Ветер и искры. Тетралогия

Император Пограничья 9

Астахов Евгений Евгеньевич
9. Император Пограничья
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Император Пограничья 9

Бастард Императора. Том 10

Орлов Андрей Юрьевич
10. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 10

Первый среди равных. Книга IV

Бор Жорж
4. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга IV

Маг

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Истринский цикл
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Маг

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Локки 8. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
8. Локки
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Локки 8. Потомок бога

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Газлайтер. Том 26

Володин Григорий Григорьевич
26. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 26