Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Фаўст. Мефістофель.

Фаўст

Нашто прывёў мяне ты ў гэту яму, Дзе столькі дзікасці і столькі хламу? Няўжо твая клыбатая вядзьмарка Паможа скінуць лішнія гады, І зноў я стану малады, І зноў каханне ў сэрцы ўспыхне ярка? Калі ў табе юнацкі пал патух, З нямогласці не выберашся сам, Бо ані злы, ані святы прачысты дух Не дасць патрэбны мне бальзам.

Мефістофель

Мой дружа, зноў разумна кажаш ты! Я сродак ведаю — каб толькі згода,— А ён запісаны у кандуіт святы — Яго падказвае сама прырода.

Фаўст

Хутчэй кажы.

Мефістофель

Я даць рэцэпт гатоў — Памаладзееш так, што будзь здароў. Спяшайся ў поле ці на луг, У рукі серп вазьмі ці плуг, Практычны розум свой Не замыкай у цесны круг, Карміся сам, паруш душы спакой, Сабе за ганьбу не лічы ніколі Рабіць як вол і брудны гной Вывозіць на сабе на поле. Калі ты зробіш гэта ўсё, тады — І ў восемдзесят будзеш малады.

Фаўст

Я не прывык, з рыдлёўкаю тым болей, На досвітку хадзіць у поле, За ўшчэрбным я жыццём не паганюся.

Мефістофель

Вось тут якраз паможа нам бабуся.

Фаўст

Няўжо ты сам, без гэтага страшыдла, Не падасі, што трэба, мне на стол?

Мефістофель

Разменьвацца на дробязі абрыдла. Я лепш збудую тысячу мастоў{43}: У нашай справе мала ўмення, Патрэбна тут і бабскае цярпенне. А чорту гэта дробязь, не работа, Таму гадамі корпацца ля печы Не дазваляе мне мая істота — Мне дай размах, дай разгарнуць мне плечы. Я знаю тонкасці вядзьмарскай кухні — Не пералічыш іх, язык апухне; Ды сам не ўпраўлюся, вядома.

(Убачыў звяроў.)

Якія малпачкі — уга! Вось вам служанка, вось — слуга!

(Да звяроў.)

Дзе ж гаспадынька, што ж не дома?

Звяры

Пад’ела, Пасядзела І ў комін паляцела.

Мефістофель

І доўга там яна лунае?

Звяры

Мы лапкі грэем тут. Хто знае?

Мефістофель (Фаўсту)

А праўда? Сімпатычныя звяры?

Фаўст

Глядзець агідна на брыдоту.

Мефістофель

А я б, здаецца, у ахвоту Час бавіў да зары.

(Да звяроў.)

Ну, лялькі чортавы, чаго Нагатавала сёння кодла ваша?

Звяры

Жабрачая пацеха — каша!

Мефістофель

Збярэцца публіка — ого!

Самец (падпаўзае і лашчыцца да Мефістофеля)

Са мной пагуляй, Мне грошыкаў дай — Дай выйграць. Гулец Без грошай — дурны, З грашмі ўсе — паны, З грашмі я — мудрэц.

Мефістофель

Ад шчасця б малпачка самлела, Каб у лато гуляць умела.

Тым часам малпяняты, гуляючы з вялізным шарам, выкацілі яго наперад.

Самец

Такі ўжо свет! Пусты эфект, Звініць, як шкло, Бо ў ім дупло. Ва ўсёй нутрыне Блішчыць, мігціць, Звініць, трымціць. Мой мілы сыне, Гуляй адзін! Кранеш і — дзын! — Асколкі шара Апараць парай.

Мефістофель

Навошта гэта сіта?

Самец (здымае сіта)

Каб знаць бандыта. Будзь злодзей — ты, Пазналі б мы за тры вярсты.

(Бяжыць да самкі і дае ёй глянуць у сіта.)

Зірні ж у сіта, Пазнай бандыта, Скажы, хто гэта.

Мефістофель (набліжаецца да агню)

Нашто ж чыгун?

Самец і самка

Прайдоха, лгун, Пазнай чыгун, Кацёл пазнай!

Мефістофель

Нахабнікаў ганю!

Самец

Сядай к агню І паддзімай!

(Прымушае Мефістофеля сесці.)

Фаўст (які тым часам глядзеў у люстэрка, то набліжаючыся да яго, то аддаляючыся)

Што бачу я! Ў чароўным шкле Лунае цьмяна вобраз мілы!{44} Каханне, дай хутчэй мне крылы Дагнаць чароўную ў імгле! Хачу пакінуць гэты кут, Убачыць дзіва не ў тумане! Няхай жа яўным дзіва стане — Жанчынай шчасця і пакут! Няўжо красу ўскарміла наша глеба? Няўжо мне ў гэтым целе цуд Зямны й нябесны бачыць трэба? Няўжо зямля старая здатна на такое?

Мефістофель

Поделиться:
Популярные книги

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Князь Андер Арес 3

Грехов Тимофей
3. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 3

Спокойный Ваня 2

Кожевников Павел Андреевич
2. Спокойный Ваня
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Спокойный Ваня 2

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Маг

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Истринский цикл
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Маг

Санек 3

Седой Василий
3. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 3

Печать зверя

Кас Маркус
7. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Печать зверя

Инквизитор тьмы 3

Шмаков Алексей Семенович
3. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор тьмы 3

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Моров. Том 5

Кощеев Владимир
4. Моров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 5

Жена неверного ректора Полицейской академии

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного ректора Полицейской академии

Тринадцатый

Северский Андрей
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.12
рейтинг книги
Тринадцатый

Наследник

Старый Денис
1. Внук Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Наследник

Я все еще барон

Дрейк Сириус
4. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Я все еще барон