Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларусізацыя пад №...

Крывічанін Лявон

Шрифт:

– Іван Іванавіч, — крычыць, — чай гарачы. Хуценька піць!

Каб ты смалы гарачай напілася. Прыяцелька сёньня-ж усім раззвоніць, а там і да жонкі дойдзе. Галоўнае, нічога ня памятаю: было што ці не. Каб было, то яшчэ не такая крыўда. А калі на халастую праспаў? Сорам! Канфузія!

Але нічога ня зробіш, мусіў выйсьці. Як прывітаўся, як піў чай, — лепш не ўспамінаць. Да хаты йшоў, як мыла зьеўшы. Жонцы сказаў, што начаваў у Байцова, бо ўжо позна было.

Трэба Байцова папярэдзіць. А ўсё-ж гарэлка — паганая рэч. Мабыць, трэба кінуць.

12 жніўня. У прафэсара Вадзянецкага пазнаёміўся з беларусамі. Хлопцы як хлопцы — нічога страшнага. І гарэлку куляюць нядрэнна. Але адзін зь іх, зь нейкім дзіўным прозьвішчам, Янка Шчыры, надта ўжо заўзяты. Як выпілі па чарцы, то й пачаў крычэць:

— Мы зробім, мы возьмем! Мы ад Пскова да Чарнігава, мы ад Беластоку да Мажайску.

Крычыць і рукамі махае. Як дайшла справа да Мажайску, я ня сьцярпеў:

— Дазвольце, найшаноўны, спытаць, а хто гэта вам дасьць так шырака размахнуцца?

— Як, хто? Самі! Уласнымі рукамі!

— А калі дадуць па руках?

— Хто пасьмее? За наша крэўнае!

— Ага, так. Ну, то… (у гэтым месцы дзёньніка, паводле нейкіх меркаваньняў, Чужанінаў выкрасьліў пяць радкоў — Л. К.).

Умяшаўся ў гутарку й другі хлапец — Арыентацкі.

— Бачыце, — кажа ён, — вы абодва памыляецеся. Але-ж даруйце, я маю рацыю. Бо калі ўзяць межы ў гістарычным акрэсьленьні, то ёсьць шмат спрэчнага, і тыя вучоныя, з працы якіх я карыстаю, таксама не пагаджаліся ў пытаньні станаўленьня сілы, як адзінага вырашэньня межавых спрэчак.

— Даруйце, шаноўны, і вы, — кажу я, — сіла ўсё робіць. А сіла там, дзе бальшыня, знацца, і бальшыня там, дзе сіла. Вось гэта й будзе справядліва й па закону.

Тут Янка Шчыры ажно падскочыў.

— Вы, — крычыць, — вялікадзяржаўнік, вы маскоўскі імпэрыялісты, вы драпежнік! Усіх скруцім у казіны рог!

Яго падтрымаў трэці хлапец, які дасюль маўчаў, Авечка Ахрэм.

— Так, — кажа, — мы гэта зробім, абы толькі дазволілі. А як будзе дазвол, то ўжо й пачнем скручваць. Абавязкова. І межы таксама, калі дадуць, то возьмем, а не дадуць, то не. А скручваць будзем.

Я ўжо й ня рады быў, што сашчапіўся зь імі. Чаго добрага й мяне пачнуць скручваць. Добра, што пакуль прышпілілі толькі маскоўскі імпэрыялізм, а маглі-б і чырвоны прышпіліць. А тады ўжо, Іване, давай нырца на самае дно й ня вытыркайся.

Гэтых трэба высьцерагацца. Калі дачуўся пра гэтую спрэчку Сымон, то казаў, што гэта справа самая звычайная:

— У спрэчках за межы так бывае заўсёды. Калі яшчэ на вёсцы жыў і ў нас аднаго разу гаспадары захацелі зямлю перадзяліць, то за гэтыя межы колькі калоў паламалі, колькі насоў паўгіналі ды сківіц папсулі. Процьму! А Міколу Кульгаваму, дык таму шчэ й рабрыну зламалі. Урэшце ўсяго лепшыя шнуры прысвоілі дужэйшыя. Гэта праўда, што межы дзяліць — трэба сілу мець і хахла не шкадаваць.

Мяне іхныя межы ня надта цікавяць. Але як утрымаешся, калі чалавек гэтак шырака хоча размахнуцца.

13 жніўня. Пілі. Быў выпадак.

14 жніўня. Зноў пілі. Бяз выпадку.

15 жніўня. Бачыў, як сяньня Рыгор валок з працы мяшок нейкага дабра, ажна ўгінаўся. Сымон, які таксама гэта згледзеў, казаў, што гэта добра.

— Калі чалавек сваёй парай арудуе, то гэта шчэ дармо: добры склад і за дзесяць год на сабе не перавалачэш. А Рыгор і за год не адзін раз на рагатку наткнецца, знацца, яшчэ й другім дабра застанецца. На сабе няхай цягае. Ня дай Бог, калі чалавек пачне ўжо з транспарту карыстаць, ну, тады ўжо пішы — прапаў. Будзе якраз тое, што з Міхасём Уловічам было. Пакуль той цягаў на сабе, усё добра было, а як ужыў мэханізацыю — прапаў. Не пасьпеў ён і двух рэйсаў, як казаў, скамбінаваць, ажна й накрылі яго з шапкаю. Праўда, той ня любіў анучы ў вадзе сушыць — хутка выскрабаўся, але ўжо голы, як бізун. Мэханізацыя — рэч не надзейная!

А ўсё-ж Рыгорава праца зайздросная. Ці не падацца мне па такой лініі? Раіўся з Рыгорам.

— Табе, — кажа Рыгор, — як спэцыялісту просты ход на Ўправу.

— Але-ж там, — кажу, — мова, а я ня ведаю па-іхнаму.

— Якая мова? Дзівак! Калі ведаеш «выбачайце» й «будзьце ласкавы», то й ўсё ў парадку. Там такіх, як ты, хоць грэблю насьцілай.

Трэба гэтую справу памацаць, бо надта-ж ужо зайздросна на Рыгора глядзець.

16 жніўня. Быў у прафэсара Ванава. Нічога. Трымае сябе, як сьлед. Пра старое — ані гуку. Раіўся зь ім наконт працы.

— Што-ж, — кажа, — гэта можна. Сваіх людзей заўжды падтрымаюць.

А жыве ён, відаць, нядрэнна, і харчоў мае. Як частаваў, то й масла паставіў, і цукру, і каўбасы, навет і віна бутэльку адшкадаваў. Нічога! Нашыя не прападуць! Дармо, што той крычыць: хай дадуць! хай дазволяць! Пакуль ты будзеш «хай» ды «хай», а мы тымчасам і апануем… Жыць трэба ўмеючы.

17 жніўня. Проста дзіва, які чалавек жывучы. Сяньня зь Яськам Разаком сустрэў тую старую порхаўку, што нам назаляла, як склад парадкавалі, ды сароміла нас. Я ўжо думаў, што ён даўно душой загавеўся, ажна не — шкандыбае па вуліцы, праўда, абшарпаны, але жыве.

— Ну, як у вас, — пытаюся, — жывот із сумленьнем ня надта спрачаецца? Да бойкі яшчэ не дайшло?

— А ў чым рэч? — пытаецца.

— Ды як-жа, Вы-ж крычэлі, што рабаваць нясумленна. А цяпер што скажаце?

– І цяпер тое скажу: дрэнна рабілі, нясумленна.

Сказаў і зноў пашкандыбаў. Во дзе ўпартая порхаўка! Ну, хоць-бы пашкадаваў, што ня выкарыстаў моманту. А можа й шкадуе, ды сорам прызнацца. Напэўна так, бо ня можа быць, каб гэткіх дзівакоў зямля на сабе трымала.

Калі мы ўвечары расказалі пра гэта Сымону, дык ён ані не зьдзівіўся.

— Чорт яго, браткі, ведае, можа й не шкадуе. У жыцьці здараецца, што на чалавека хвароба такая находзіць — малахолія завецца. Быў у мяне адзін знаёмы, які жыць ня мог, каб не цягнуць. А калі які дзень ня сьцягне, то хварэе. А цягаў усё, што пападзе. Ды такі ўжо быў люты — роднага бацьку мог з кашаю зьесьці. І вось раптам яму заняло: не цягне ды ўсё. Хоць ты яму ў кішэню кладзі — не бярэ. Зарвала зусім. Знацца, найшла на яго гэтая малахолія. І тут ніякія лекі не памогуць, і чалавек прапаў.

Поделиться:
Популярные книги

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

Стражи душ

Кас Маркус
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Стражи душ

Хозяин Теней 7

Петров Максим Николаевич
7. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 7

Отморозок 3

Поповский Андрей Владимирович
3. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 3

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2

Кондотьер

Листратов Валерий
7. Ушедший Род
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кондотьер

Нелюдь

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Нелюдь
Фантастика:
фэнтези
8.87
рейтинг книги
Нелюдь

Тринадцатый VIII

NikL
8. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VIII

Бастард Императора. Том 10

Орлов Андрей Юрьевич
10. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 10

Очкарик

Афанасьев Семён
Фантастика:
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Очкарик

Изгой Проклятого Клана

Пламенев Владимир
1. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Наследие Маозари 4

Панежин Евгений
4. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 4

Адвокат Империи 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 4