Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Рэшта

Папковіч Уладзімір

Шрифт:
* * * Аплецена ўся планета сеткай шумлівых шляхоў. Усе да адзінай мэты імкнуцца з розных бакоў. Бягуць, лятуць, мітусяцца, побачкі і па адным, быццам вельмі баяцца страціць належнае ім. Звужаецца шлях шырокі у тонкі струмень гадзін. Свае апошнія крокі раблю, непрыкметны, адзін.
* * * Ноч надыходзіць, і зоры міргаюць нам таямніча. Космас – бяздоннае мора – нырца даць завабліва кліча. Ён заклікае скарыцца самай магутнай сіле, забыцца і растварыцца у вечным сусветным пыле. Няхай паўнаводная Лета нясе нас на хвалі кіпучай... Ці ж гэта благая мэта – зрабіцца пылінкай бліскучай?
* * * І мне таксама хочацца гармоніі душы і цела, жарсці й чысціні. Жыву ж аглушаны, у какафоніі, спакою на душы – ані. Я сам сябе караю і пакутую. Дзе выйсце з пекла гэткага знайсці? Іду я ўпарта праз завею лютую, збіраю сілу ўсю сваю: «Не адпусці...» Праходжу ўрэшце праз заслону шэрую, І ясны голас чую: «Не адрынь...» На неба пазіраю, паўтараю: «Верую...» Амінь.
* * * Ты ведаеш усе мае грахі, ты ведаеш, за што баюся кары, ты ведаеш, куды вядуць шляхі маёй таемнай запаветнай мары. Ты ведаеш, каго начамі сню, ты ведаеш, каго я днём шукаю, ты ведаеш: табе я не зманю, пакуль кахаю.
* * * Каханая заснула без мяне, безабаронна-кволая такая... Трывога агарнула яе ў сне, на твары неспакой не патухае.
* * * Быў ціхі вечар і задумны сад, вяла сцяжынка вузкая да саду. Мы ў ноч патрапілі, нібы ў засаду. Згубілі сцежку, каб сыйсці назад. Ноч незабыўная была... Там над сабою страцілі мы ўладу, і пад суквеццем зарападу любіліся да першага святла.
* * * Абміраю ад твайго пагляду і гару ад поціску рукі. Бачу я ў вачах тваіх прынаду, што вядзе ў нірвану нацянькі. Да крыніцы хмельнай асалоды прыпадае мой сасмяглы рот... Маладосці грэшныя прыгоды дараваў Гасподзь нам напярод.
* * * Шкада мне, што так атрымалася, я сваркі з табой не хацеў. Гарачае слова сарвалася, дакор з языка зляцеў. Цяпер мы амаль не вітаемся, а толькі махаем рукой. Адзін аднаго не пытаемся, ці ёсць на душы спакой. У нас у душы сумяціца. Не ведаем, што і рабіць. Хто першы павінаваціцца? Як пад прыгнётам жыць?
* * * Давіду Сімановічу Бяжыць, бяжыць, амаль ляціць на крылах духу і натхнення, і гучным водгукам трымціць, вунь там, наперадзе імгненне, калі захочацца сказаць: «Усё! Я прыручыў удачу. Я лёс свой здолеў закілзаць і свет хоць крышку перайначыў». Не, гэта, брат, не мітусня, А дзея, барацьба і мэта. Мацуецца жыццё штодня у мужным дзённіку паэта. Адважыўся ён сэнс і тло, дабро і зло як ёсць пазначыць. Ён кажа нам: «Вось так было»... Жыццё па-свойму кожны бачыць.
* * * Змрочны, захмараны, шэры туліцца дзень да дзвярэй. Я адчыняю дзверы, мне ціўкае зноў верабей. Я зразумеў, бедалажка, што ты прадказваеш мне: мне дзень будзе вытрываць цяжка... А табе хіба – не?
* * * Улукаткі іду, без маяка плыву, губляю шлях, у цот-няцот гуляю, сабе і людзям назаляю... Але жыву.
* * * У кожнага сны і мроі свае, усе вар’яцеюць па-свойму. Не разумею, што мне спаць не дае, ляжу, спавіты змрочным сувоем. Пакутны, я літасці ўсё ж не прашу, я вымавіць слова не ў стане. Поп ціхамірны мне справіць імшу, адпусціць душу без пытанняў.
* * * Пра што падумаў, не скажу... Я сёння не гатовы адолець вечную мяжу між думкаю і словам. Бо Слова, што ў Яго было, з Ім мусіць і застацца. Мне ж Неба сілы не дало як след ім скарыстацца. Бездапаможны, мармычу, нашу ў душы святое. Я выказаць яго хачу... Не тое ўсё, не тое...
* * * Нічога. Аніводнага слупка. Ані радка, ні слова, ні паўслова. Хацелася магутнага рыўка да шчырасці... Ды аднялася мова. І гэты дзень безвынікова знік... Што ў ім было? Бязладдзе і бязлюддзе... Міргае мне гарэза-маладзік, ён суразмоўнікам мне сёння шчырым будзе.
* * * Каля помніка А.С. Пушкіну Гайдаюся, плыву на лёгкакрылай хвалі, я сёння ўцёк ад непатрэбных спраў... Здаецца мне, што мы б пасябравалі, калі б сустрэліся... Але мне Бог не даў... Высока ты, я ж кропачка малая, стаю, задраўшы ўгору галаву. Кастром нябесным геній твой палае, і, бачачы цябе, я весялей жыву. Яшчэ ўсё можа быць! На цесным раздарожжы, дзе пыл касмічны паміж зор курыць, мая душа аж захлынецца: «Божа!» Ад блізкасці з табой дашчэнту ўся згарыць...
* * * Ужо цяпер мне зразумела, што год улукаткі ідзе. Супраціўляюся бядзе, але няўпэўнена, нясмела. Нясу свой крыж абавязковы на звыклай да яго спіне. Мяне цяжар да долу гне... Але трымае гарт вясковы.
* * * Ішоў баязліва, таропка па вузенькай сцежцы быцця, Сусвету малое дзіця, зямная маленькая кропка. Наканаваны быў шлях, з яго я ўвесь час збіваўся, даўгі аддаваць забываўся, і гонар свой пляжыў наўзмах. Паціху брыду пад гару, пакорлівы, паслухмяны... Звалюся ў мурог духмяны, «О, Божа!» скажу. І памру.
Поделиться:
Популярные книги

Архил...? 4

Кожевников Павел
4. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Архил...? 4

Ботаник 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.00
рейтинг книги
Ботаник 2

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

Идеальный мир для Лекаря 29

Сапфир Олег
29. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 29

Бастард

Осадчук Алексей Витальевич
1. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.86
рейтинг книги
Бастард

Двойник Короля 2

Скабер Артемий
2. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 2

Мастер 9

Чащин Валерий
9. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 9

Источники силы

Amazerak
4. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Источники силы

Битва за Изнанку

Билик Дмитрий Александрович
7. Бедовый
Фантастика:
городское фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Битва за Изнанку

Тихие ночи

Владимиров Денис
2. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тихие ночи

Я князь. Книга XVIII

Дрейк Сириус
18. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я князь. Книга XVIII

Мэр

Астахов Павел Алексеевич
Проза:
современная проза
7.00
рейтинг книги
Мэр

Алтарь

Жгулёв Пётр Николаевич
3. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Алтарь

Я уже царь. Книга XXIX

Дрейк Сириус
29. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я уже царь. Книга XXIX