Палярына

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Палярына

Палярына
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Андрэ Маруа

ПАЛЯРЫНА

– Цi ведалi вы цудоўнага аўстрыйскага паэта Рызэнталя?
– запытаў ён.

– Я сустракаў яго толькi адзiн раз, - адказаў я.
– Мне помнiцца, ён тады гаварыў пра Расею, нейк вельмi прыгожа сплятаючы наiўнае з таямнiчым. Вакол яго расповядаў нiбы калыхаўся лёгкi туман, якi надаваў апiсаным iм персанажам контуры прыблiзныя i формы, што выходзiлi за мяжу чалавечага... Нават голас яго быў дзiўны i як бы прыкрыты адлегласцю... Так, сапраўды, бачыць яго мне давялося ўсяго адзiн раз, i ўсё ж я палюбiў яго больш, чым многiх звычных i блiзкiх мне людзей... Хутка пасля гэтай кароткай сустрэчы я прачытаў паведамленне аб яго смерцi. Сумна мне стала, але я не здзiвiўся, бо выгляд у яго быў, як у жывога нябожчыка. Потым, даволi часта, вандруючы ў самых розных краiнах, у Францыi, у Германii, у Iталii, усюды я знаходзiў сяброў Рызэнталя: то мужчыну, то жанчыну, якiм ён напоўнiў сэнсам жыццё, прасвятлiў розум i якiя, дзякуючы яму, мелi больш далiкатнасцi i чуласцi, чым iншыя чалавечыя iстоты.

– Я вельмi рад, што мы аднолькавай думкi, - прамовiў ён, - бо я таксама быў другам Рызэнталя. Як i вы, я з iм бачыўся толькi гадзiну, але забыць яго ўжо не мог. Гады тры таму, праязджаючы праз маю мясцовасць, ён мяне ўзгадаў, даслаў лiст i спынiўся ў мяне на адзiн дзень. Пачыналася восень, i было халаднавата. Я жыву каля падножжа высокiх гор. Рызэнталь, чалавек зябкi i кволы, быў апрануты па-летняму i адчуваў сябе дрэнна без цёплай вопраткi. "Цi не маглi б вы, - сказаў ён, усмiхнуўшыся, - мне пазычыць палiто?" А вы бачыце, што я намнога таўсцей i ростам вышэйшы за нашага сябра. Я пайшоў шукаць сваю карычневую палярыну, у якой звычайна выходзiў узiмку на паляванне. Рызэнталь, усцешаны, паказаў мне, што можа з галавой укруцiцца ў пышныя падвойныя складкi матэрыi, i, накiнуўшы на сябе палярыну, доўга прагульваўся разам са мной пад кронамi дрэў.

Мой дом, сад, асенняе, ледзь пажоўклае лiсце, высокiя горы навокал - днём, а ўвечары - камiн, у якiм зырка палалi сухiя дровы, так яму спадабалiся, што ён вырашыў застацца ў мяне яшчэ на адзiн дзень. Уночы ён разаслаў палярыну на сваiм ложку, а назаўтра ранiцай апрануў яе як рабочы халат. Вечарам ён сказаў мне, што яму не хочацца выязджаць адсюль, а я, са свайго боку, нiчога так не жадаў, як затрымаць пры сабе як мага даўжэй гэтага арыгiнальнага i мiлага чалавека. Вось так, дзень за днём, мiнула два тыднi, а ён усё гасцяваў у мяне, не разлучаючыся з палярынай. Нарэшце Рызэнталь паехаў, пакiнуўшы мне на памяць паэму, напiсаную ў гэтыя днi. Праз некалькi месяцаў я даведаўся, што ён памёр.

Пасля яго смерцi, на другi год, таксама ранняй восенню да мяне з'явiўся новы госць - французскi пiсьменнiк, празрысты, адшлiфаваны стыль якога мне вельмi падабаецца. Асабiста мы з iм тады былi яшчэ мала знаёмыя. Ён гэтак жа спынiўся ў маiм гарадку толькi на адзiн дзень, спяшаючыся па нейкiх справах у Вену. За ежаю гутарка ў нас не клеiлася, iшла вельмi туга. Мне ўжо здавалася, што сяброўства, на якое я разлiчваў, не мае пад сабой грунту, рассыпаецца, як пясок, што людзi мы розныя, i з жалем рабiў выснову, што так i давядзецца нам расстацца, не абмяняўшыся словам шчырым i значным. Паснедаўшы, мы выйшлi на прагулку ў крануты восенню сад. Госць пачаў скардзiцца на сырасць, i я прынёс яму палярыну Рызэнталя.

I тут здарылася дзiўнае. Накiнуўшы на плечы гэтую адзежыну, ён зрабiўся адразу нейкiм iншым, не такiм, як быў. Яго лагiчныя развагi, праўдзiвыя i горкiя, раптам страцiлi рэзкасць, памякчэлi, напоўнiлiся цiхай журботай. У iм абудзiлася давер'е, i размова наша набыла характар iнтымны, нагадваючы споведзь дзвюх блiзкiх душ. Калi надышоў вечар, сяброўства мiж намi ўмацавалася канчаткова. I, як некалi Рызэнталь, мой асеннi госць, завiтаўшы на дзень, правёў у мяне цэлых два тыднi.

Вы ўяўляеце, што, пасля гэтага, карычневая палярына стала для мяне як бы рэлiквiяй, якой я прыпiсваў, не надта верачы, вядома, таямнiчую ўласцiвасць тварыць дабро.

Тою ж зiмой я закахаўся ў дзяўчыну рэдкай красы, родам з Вены, Iнгеборг фон Дзiтрых. Яна належала да збяднелай дваранскай фамiлii, сама сабе зарабляла на жыццё, працуючы ў выдавецтве. Я хацеў ажанiцца з ёю, прабаваў пасватацца, але яна, як большасць маладых дзяўчат, узгадаваных пасля вайны, трымала сябе з падкрэсленай незалежнасцю i, не адмаўляючыся ад знаёмства са мною, гаварыла, што сама думка звязаць сябе шлюбам ёй агiдная. Мне было балюча бачыць гэту яе самастойнасць у вялiкiм горадзе, дзе не раз да яе чаплялiся людзi без сораму i сумлення. Так прайшло некалькi цяжкiх месяцаў.

Увесну Iнгеборг згадзiлася наведаць мой дом у Вiнэрвальдзе. У першы ж вечар, пасля абеду, мы выйшлi ў сад, i я ёй сказаў: "Калi ласка, зрабiце мне прыемнасць... Дазвольце, замест вашага манто, накiнуць вам на плечы маю палярыну... Вы не сентыментальная, я ведаю... Гэта жаданне можа падацца вам недарэчным... Але што вам значыць?.. Вы ж у мяне нiколi не былi; калi ласка, апранiце, прашу вас".

Яна пасмяялася з мяне i, жартуючы, з чароўнай грацыяй дала згоду.

Ён перастаў расказваць, бо ў вячэрнiм змроку ў глыбiнi алеi выплыла зграбная постаць у карычневай палярыне i накiравалася да нас.

– Дазвольце вас пазнаёмiць з маёй жонкай, - прамовiў ён.

Пераклад: Юрка Гаўрук

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Бешеный Пес

Шелег Дмитрий Витальевич
2. Кровь и лёд
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бешеный Пес

Локки 8. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
8. Локки
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Локки 8. Потомок бога

Первый среди равных

Бор Жорж
1. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных

Наследие Маозари 5

Панежин Евгений
5. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 5

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Шведский стол

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шведский стол

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2

Хозяин Теней 7

Петров Максим Николаевич
7. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 7

Индульгенция 1. Без права выбора

Машуков Тимур
1. Темный сказ
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
гаремник
5.00
рейтинг книги
Индульгенция 1. Без права выбора

Как я строил магическую империю 12

Зубов Константин
12. Как я строил магическую империю
Фантастика:
рпг
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 12

Русич. Бей первым

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Русич
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Русич. Бей первым

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи