Вянок

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Вянок

Вянок
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

МАКСІМ БОГДАНОВІЧ.

ВЯНОК

кніжка выбраных вершоў.

ВІЛЬНЯ, ДРУКАРНЯ МАРЦІНА КУТЫ.

1913.

ВЯНОК НА МАГІЛУ

С. А. ПОЛУЯНУ

(† 8 КРАСАВІКА 1910 Г.)

Вы, хто любіце натрапіць

Між страніц старых, пажоўклых

Кнігі, ўжо даўно забытай,

Блеклы, высахшы лісток, —

Праглядзіце гэты томік:

Засушыў я на паперы

Краскі, сьвежые калісьці,

Думак шчырых і чуцьця.

МАЛЮНКІ І СЬПЕВЫ.
Этотъ листокъ, что изсохъ и свалился, Золотомъ вечным горитъ въ песнопеньи. А Фетъ.
Нізка вершоў "У зачарованым царстві".
O voi, ch’avete gl’intelletti sani Mirate la dottrina, che s’asconde Sotto’l velame degli versi strain. Dante. Inf. IX.
 * * *
Чуеш гул? — Гэта сумны, маркотны лясун Пачынае няголасна граць: Пад рукамі яго, разважаючы сум. Бытцым тысячы, крэпка нацягнутых, струн, Тонкаствольные сосны звіняць. І ці трэба казаць, чаму сціхла рэка, Не шасьцяць у палёх каласы І аб чым шэпаціць галасок вецерка Што зіяе-дрыжыць на лісьцёх лазьняка: Кроплі сьлёз, ці халоднай расы? 1910.
ВОЗЕРА.
Стаяў калісь тут бор стары І жыў Лясун у тым бары. Зрубалі бор. — лясун загінуў. Во сьлед яго ад тэй пары: Сваё люстэрка ён пакінуў. Маўляў у іншы сьвет вакно Ляжыць, спакойнае, яно, Жыцьцё сабою адбівае І ўсё, што згінуло даўно, У цёмнай глыбіні хавае.
НАД ВОЗЕРАМ.
Сонцэ ціха скацілося з горкі; Месяц белы заплаканы сьвеціць, Агледае бахматые зоркі, Цягне з возера срэбные сеці. У іх русалкі заблуталі косы, — Рвуць і блутаюць срэбрные ніці Ноч плыве над зямлёй, сее росы, Ноч шапочэ русалкам: "засьніце"...
ВАДЗЯНІК.
Сівавусы. згорблены, я залег між цінай, І гадамі грэюся — сплю на дне рэкі. Твар травой аблутана, бытцым павучынай, Засыпаюць грудзі мне жоўтые пяскі. Над вадой ля берэга, ціха сьпіць асока, Ды лаза зялёная жаліода-шуміць, Хвалі ціха коцяода і бягуць далёка, — І усё навокала сном адвечным сьпіць.
ЗЬМЯІНЫ ЦАР.
У цёмным небі—хараводы Сіневатых зорак, У цёмным небі сьвеціць месяц Залатым сярпом..., Мы ўжо выйшлі с цесных, душных Падзямельных норак, На зімовы цёпды вырай Цягнемся-паўзём. У полі, у лесі нам усюды Праляглі дарожкі! Устужкай рушымся між пушчы, На сам перад — я. Зіхацяць маей кароны Залатые рожкі, Цёмным блескам адлівае Уся луска мая. Нам ня трэба ні ад чога Ноччу абароны, — А спаткаем чэлавека, Порт разсьцеле ён: Залаты ражок яму Я ураню с кароны, І праз белу палатніну Дальш мы папаўзём.
БУРА.
Панурая, вялізная жывёла Па шыры неба ў даль марудна праплывае. Усё сціхла. Але вось паветрэ разсекае Агністы меч і зіхаціць вясёла. Ударыў ён—і грукат пракаціўся; Мігае грозны меч, удары не змаўкаюць. І у ніз халодные бічы крыві сьцекаюць, А людзі кажуць: гэта дождж праліўся.
* * *
У небі — ля хмары грымотнай—празрыстая, лёгкая хмара Шпарка плыла, і абедзьве чагось чырванелі ад жару. Злінда жадалі яны зрабіліся-б хмарай магутнай, Але даігёка іх вецер разнёс, наляцеушы нячутна. Дробным дажджом над зямлёй, як сьлезамі, адна пралілася; Гулкім раскатам грымотаў другая у атказ азвалася. І па асобку загінулі хмары бяздольные тые, Чуючы у небі, як вецер над сьмерцьцю іх радасна вые.
ВОЗЕРА.
У чарцы цёмнай і глыбокай Плешчэ, пеніцца віно; Хмелем сьветлым і халодным Калыхаецца яно. І хістаецца асока, І шушць высокі бор, А у душы не замаукае, Струн вясёлых перабор.
* * *

Огдянись — и міръ вседневный

Многоцветенъ и чудесенъ.

А. Фетъ.

Прывет табе, ясыцьцё на волі! Над галавой — дубоў павець, Віднеюць неба, горы, поле Праз лісцьцяў сець. Лахмоцьця ценяу на палянах Схаваушы золата ляжаць; Яго слаі с пад дзір парваных Аж зіхацяць. А к ночы свой чырвоны веер У небі сонцэ развярне І разварушэны ім вецер У даль памкне. Калі жэ пабляднее золак І цёмнай зробіцца вада Зазьяе серабром іголак Зор грамада. І роуна мілымі зрабіцца Здалеюць яркі блеск і цень, Той дзень, што мае нарадзіцца, І знікшы дзень.
Комментарии:
Популярные книги

Ермак. Противостояние. Книга одиннадцатая

Валериев Игорь
11. Ермак
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Ермак. Противостояние. Книга одиннадцатая

Имя нам Легион. Том 17

Дорничев Дмитрий
17. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 17

Ключи мира

Кас Маркус
9. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ключи мира

Царь царей

Билик Дмитрий Александрович
9. Бедовый
Фантастика:
фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Царь царей

Деревенщина в Пекине

Афанасьев Семён
1. Пекин
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Деревенщина в Пекине

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Геном хищника. Книга третья

Гарцевич Евгений Александрович
3. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга третья

Изгой Проклятого Клана. Том 6

Пламенев Владимир
6. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 6

Император Пограничья 10

Астахов Евгений Евгеньевич
10. Император Пограничья
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Император Пограничья 10

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1

Неудержимый. Книга XXVII

Боярский Андрей
27. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXVII

Казачий князь

Трофимов Ерофей
5. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Казачий князь

Тринадцатый III

NikL
3. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый III