Песьні-жальбы

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Песьні-жальбы

Песьні-жальбы
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:
Не пытайце, не прасіце Сьветлых песень у мяне, Бо, як песьню засьпяваю, Жаль вам душу скалыхне. Я б сьмяяўся, жартаваў бы, Каб вас чуць разьвесяліць, Ды на жыцьце як паглядзіш, Сэрца болем зашчыміць. Нешчасьліва наша доля: Нам нічога не дала. Не шукайце кветак ў полі, Бо вясна к нам не прыйшла.

I. Думкі

*** Ўюцца думкі, томяць грудзі…

Думкі ўюцца, томяць грудзі — Волі хочыцца і ім, — Хочуць песьняй стаць лагоднай, Мілым дзіцяткам маім. Цяжка зь імі жыць замкнута, У начной хаваць цішы, Цесна думкам, цесна бедным, Хочуць выліцца з душы. Ўюцца думкі смутным роем, Хочуць выбіцца на сьвет. Дык ляціце, сэрца дзеці, На паперку кіньце сьлед!

Думкі

Ой вы, думкі, думкі, Сэрца майго раны! Ці вы мае дзеці, Ці вы кім насланы? Што ж вы завіліся Віхрам нада мною I няма ніколі Мне ад вас спакою? Рад бы я ня думаць I ня знацца з вамі, Ды без запытаньня Плывяце вы самі. Плача маё сэрца, Хоць бязь сьлёз, ды горка, Як пачнецца ваша Смутная гаворка. I на маю душу Леглі вы туманам, Мітусьлівым роем, Смутным караванам. Ой вы, мае думкі! Ці вы кім зражоны, Што так невясёлы, Што так засмучоны? Рад бы я ня думаць I ня знацца з вамі, Толькі ж проці волі Плывяце вы самі.

*** Рана засмуцілісь…

Рана вам журыцца, Думкі, сэрца дзеткі Рана вы завялі, Веснавыя кветкі! Ці мароз зьнячэўку Вас прыбіў вясною, Як на сьцежку жыцьця З простаю душою Стаў я, поўны веры, Радасьці і сілы? Што ж на вас дыхнулі Холадам магілы? Што ж вы неспакойна Кружыцесь, як пчолы? Думкі, мае думкі! Што вы невясёлы? Ці краіны роднай Балаты гнілыя Смуткам вас акрылі, Думкі маладыя? Ці вас песьня-жальба, Думкі, ўзгадавала? Ці людское гора Ў лесе вас спаткала? Ці маё так жыцьце Склалася няўдала? Ці мая дарога Ў туманы папала? Рана спахмурнелі, Думкі маладыя, Рана вы завялі, Кветкі веснавыя!

Весна

Йдзе вясна ўжо, дзякуй Богу! Згінуў сьнег з сырой зямлі; Папсавала гразь дарогу, Перавалы загулі. Сонца грэе, прыпякае; Лёд на рэчцы затрашчаў. Цёплы вецер павявае, Хмар дажджлівых нам прыгнаў. Вось і бусел паказаўся, Гусі дзікія крычаць, Шпак на дубе расьсьпяваўся, Жураўлі ужо ляцяць. I зіма, як дым, прапала! Зелянее луг, ральля. Як ад болю, ачуняла Наша родная зямля.

Вясной

З лазурных чыстых небясоў Прыветна сонейка глядзіць, Ва ўсе канцы лье блеск лучоў, Цяпло і сьвет зямлі дарыць. I кліча к жыцьцю ўсё стварэньне З сваёй крыштальнай вышыні, I будзіць кліч той аддаленьне Прызывам радасным вясны. I перша жаваранка божа Запела ціха аб вясьне, Паліўся срэбрам сьпеў прыгожа Ў далёкай сіняй вышыне… Глядзіць прыветна зь неба сонца, Як бы матулька на дзяцей, I лёгка, лёгка так бясконца, I б’ецца сэрца весялей.

На полі вясной

Люблю я прывольле Шырокіх палёў, Зялёнае мора Ржаных каласоў I вузкія стужкі Сялянскіх палос — Люблю цябе, поле, Люблю я твой плёс! Ігрушы старыя, Што ў жыце шумяць, Зялёныя межы, Далёкую гладзь. Люблю я дарогі, Што леглі між гор, Ўнізе пад гарою Ручча разгавор. Люблю я узгоркі, I насып-курган, I сіняй далечы Празрысты туман… Люблю пазіраць я На поле вясной, Як ветрык жартліва Плыве збажыной. Калышацца жыта, Радамі бяжыць, А хваля паветра Дрыжыць і дрыжыць… Люблю я прывольле Шырокіх палёў, Зялёнае мора Буйных каласоў.

Усход сонца

На усходзе неба грае Пераліўным блескам, Сыпле золата над гаем I над пералескам. Чуць-чуць дрогне, праліецца Чырвань на усходзе — Гэта неба усьміхнецца Людзям і прыродзе. Сьмех адказны, сьмех шчасьлівы Ходзіць на пагорках. Час сьвітаньня — час зычлівы… Гаснуць, нікнуць зоркі. Шырай, шырай зараніца Разьнімае крыльле, Нібы пожар б’е крыніцай Там, на небасхіле. Сноп праменьняў, пышна ўзьняты, Сее бляск-чырвонцы — Гэта неба сьцеле шаты На дарогу сонцу. Над палямі мрок прарваўся, Па нізах расплыўся, Лес туманам заснаваўся, Луг расой абмыўся. Агнявыя валаконцы Ткуцца ў шоўк чырвоны — Гэта хмаркі ладзяць сонцу I дзяньку кароны. Як прыемна пахне збожжа! А вакол — спакойна! Эх, як слаўна, як прыгожа, Хораша, прыстойна! I сабрала неба фарбы Колераў дзівосных… I дзе ёсьць такія скарбы Гожства, сугалосься?!

Ноч

Між палёў шырокіх Я адзін стаю, Ахваціла ціша Ўсю душу маю. Ночанька мая ты, Водблеск глыбіні! Ты душу чаруеш Сьпевам цішыні. Многа ў гэтым сьпеве Водгукаў жывых, Іх ня зловіш вухам, Чуеш сэрцам іх. Ночанька мая ты, Ціхі сон вясны! Колькі зор на небе! Як блішчаць яны! Водблескам пажару Неба край гарыць — Там двурогі месяц Выплыў з-за гары. Ночанька мая ты, Ціхая дума! Не ахваціш вокам, I тых слоў няма Апісаць твой вобраз, Хараство, спакой — Толькі ў цябе ўнікнеш Чуткаю душой.

Месяц

Ціха месяц адзінокі Ходзіць ў небе над зямлёю. Неразгаданы, далёкі, Што ты бачыш пад сабою? Бачыш сьлёзы ты людскія, Як яны з расою льюцца, А ў тумане думкі злыя Горкім плачам аддаюцца; Як бяз волі і бяз хлеба Працавіты люд наш гнецца… Кінь ты жальбу нашу ў неба — Няхай неба ўскалыхнецца!
Комментарии:
Популярные книги

Eroshort

Eroshort
Дом и Семья:
образовательная литература
3.40
рейтинг книги
Eroshort

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Сапер. Том II

Вязовский Алексей
2. Сапер
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Сапер. Том II

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Тринадцатый III

NikL
3. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый III

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Зодчий. Книга III

Погуляй Юрий Александрович
3. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга III

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Петля, Кадетский Корпус. Книга четвертая

Алексеев Евгений Артемович
4. Петля
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Петля, Кадетский Корпус. Книга четвертая

Звездная Кровь. Экзарх I

Рокотов Алексей
1. Экзарх
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх I

Хозяин Стужи 2

Петров Максим Николаевич
2. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Хозяин Стужи 2

Я Гордый Часть 3

Машуков Тимур
3. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый Часть 3

Неудержимый. Книга XXX

Боярский Андрей
30. Неудержимый
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXX