Да згоды

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Да згоды

Да згоды
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Да згоды (замест прадмовы)

Браты-Беларусы! Да згоды! Час прыйшоў! Славуты час… Адказная хвіліна‚ Калі вагаецца лёс нашае Краіны‚ Ці вольнай‚ слаўнай стаць‚ як некалі‚ ізноў‚ Ці на гады‚ а мо й навек загінуць. Да згоды ўсе! Браты! Нас лучыць САКАВІК‚ Бацькоўскаю крывёй палітыя загоны‚ Выгнанцаў на Сібір балючыя праклёны‚ Крыжы дарожныя‚ дзяцей галодных крык Ды роднае матулі енкі-стогны. Браты-Беларусы! Успомніце той час‚ Калі грудзьмі баронячы Краіну-Маці‚ Са зброяю плячо-ў-плячо ў гушчэры‚ гаці‚ Адзін за аднаго на сьмерць ішлі ня раз‚ Каб выратаваць сябру ў няшчасьці. Чаму-ж цяпер брахня‚ грызота‚ сваркі‚ бруд‚ Агідна лаянка‚ даносы медналобых‚ Абрыдлыя для ўсіх амбітныя хваробы? А час ня спыніцца‚ й гісторыі прысуд Апляміць іх пад матчыну жалобу. Зірні наўкол! Як радуецца агент-шпег! Заданьне выканаў‚ справакаваў на сваркі‚ Цяпер работа ёсьць агентам Чразвычайкі — І вусны крывяцца у гіранічны сьмех — Па аснаму вылаўліваць на вуліцах‚ у парках. Да згоды! Час! Зважай! — Нясецца кліч з гаёў. Сынкі мае! Хутчэй! Краіна — ваша Маці Даруе кожнаму радзімаму дзіцяці‚ Калі вы дружныя й адважныя ў баёх Зноў разам прыдзеце за Край змагацца.

Парыж — Францыя, 15.ХІІ.1952

№ 464

Ён любы мне. Ён — дарагі. Ўгары — Пагоні бег няспынны‚ А з кута ў кут на берагі Плыве Сьцяг роднае Айчыны. Гляджу на нумара красу; Зьвіняць: чатыры-шэсьць-чатыры… Кангрэс — сьпяваюць верасы‚ Другі — грукоча сэрца шчыра. Ён любы мне… Ён — мой мандат. Хвалюе грудзі шчасьця рэзвасьць. Ён гонар мой. Я — дэлегат. Я галасую: нязалежнасьць.

Чэрвень 1944 г.

Пад сьцягам Пагоні

25 Сакавік

Радзіўся Ты у Менску Беларускім‚ Пажарам Край дыміўся ў вагні. Наўкол чужынцы на палетках вузкіх Тапталі скарбы нашых родных ніў. Народ стагнаў‚ угору ўздымаў рукі‚ Лавіў сьвятла недасяжны прамень. Быў цяжкі час. Сярод нясьцерпнай мукі Зьявіўся Ты‚ прыгожы‚ сьветлы Дзень. Цудоўнай зоркай ўзьняўшыся высока‚ Народу шлях да волі асьвяціў‚ І зашасьцелі казкаю асокі‚ Мінулай славай лес загаманіў. І Край ажыў. Народ паймкнуўся к сьвету‚ У вачах крынічыць радасьці струмень. І нашых продкаў слаўны запаветы Ўваскросьлі ў гэты незабытны дзень. Вялікі Дзень! Нічым Цябе ня сьцерці! Стагодзьдзям нат Цябе не перажыць! Вякі мінуць‚ а Ты ў народным сэрцы У песьнях‚ былях будзеш жыць!

Кіргхайм — Аўстрыя, 25 Сакавіка 1946

Бывай, Радзіма

Імчыцца цягнік скрозь туманы балот; Вагоны бягуць чарадою; Адзаду застаўся купнік і чарот; А сум?.. Сум няўмольна са мною. Мінаюць загоны‚ мінаюць лясы‚ Вазёраў крыштальныя хвалі… О‚ колькі змаганьня маўклівай красы Палескія нетры схавалі!

Цягнік, 1923

Вышэй

Вышэй уздымайся‚ стальны малаток! Выкоўвай жыцьцё Беларусу! Ідзі бараніць свой радзімы куток! Народ вызваляць з-пад прымусу! Даволі ўжо енкаў! Даволі пакут! Даволі цярпець ад чужынцаў! Гісторыі блізіцца помста-прысуд Усім прайдзісьветам-злачынцам. Вышэй уздымайся‚ мазольна рука! Мацней бі ў зялезныя грудзі! Куй долю і волю свайго мужыка! Выводзь з-пад апекі у людзі!

Ціхарэцкая, 1923

Залатым узорам

Залатым узорам заіскрылі зоры‚ Заіскрылі зоры у чароўным сьне; Беларуса гонар‚ уздымайся ўгору! Угару! Да зораў! Насустрач вясьне! Дух бунтарны‚ зорны‚ горда — непакорны — Ў барацьбе няўкорны вольных дум узьлёт Разам з сонцам раньнім заклікай к змаганьню! Заклікай к змаганьню вынішчыць прыгнёт! Ўжо на родных гонях ня стрымаць Пагоні. Ня стрымаць Пагоні‚ рвацца на прастор; Ўвысь узьняўся сьмела Бел-Чырвона-Белы; Бел-Чырвона-Белы залунаў да зор.

Васілішкі, 26 чэрвеня 1943 г.

Шапаціцца

Шапаціцца восень залацістым лістам‚ Валавяны хмары гоніць угары. Паравоз імчыцца з дзікім сьмехам-сьвістам Праз палі‚ балоты‚ цераз гушчары. Кратае‚ казыча‚ хіліць вецер вецьце‚ Гойдае галінкі кашлатых сасён. Палахліва сыпле жоўтае амецьце Залаціста — лісты амярцьвелы клён. Стужкамі удалеч распаўзьліся сьцежкі; Журавоў у вырай плыве ланцужок; Міла мне усё тут: імшары‚ алешнік‚ Саламяны стрэшкі‚ мурагу стажок.

Лістапад 1943 г.

Волю, славу здабывай

Кіньце‚ кіньце сьпеў тугі І бадзёрым крокам Праз палеткі‚ праз лугі‚ Як акінуць вокам‚ Сьмела‚ радасна шагай! Волю‚ славу здабывай! Хай наўкол сьнягі‚ туман! Ныюць у грудзях раны! У бязьмежны акіян Стараны каханай Сьмела‚ радасна шагай! Волю‚ славу здабывай! І адказам на тэрор‚ На Крывіцкіх гонях‚ Дамо ворагу адпор Пад сьцягам Пагоні. Сьмела‚ радасна шагай! Волю‚ славу здабывай!

Скрыбава, 30 сакавіка 1944

Няма нам перашкод

Радзіла нас арліца Быў бацькам карабін; Маланкі ў навальніцу Нас песьцілі ў вагні; Выхоўвалі нас буры‚ Баюкаў сівы бор; Скрозь хмары і віхуры Шугалі мы да зор Гарыць паходняй раньне Ідзём мы у паход Зацятыя ў змаганьні‚ Ня знаем перашкод.

Скрыбава 1944 г.

Даволі

Даволі зьдзекаў і прымусаў! Даволі глуму і пакут! Хачу быць вольным Беларусам‚ Аслабаніць свой родны кут! Няхай не страшаць нас тэрорам‚ Ні Салаўкамі‚ Калымой!.. Людзкая помста бурным морам Зальле чужацкае ярмо. Пад сьцягам Бел-Чырвона-Белым За Волю‚ Праўду‚ за Штандар Іду я ў бой адважна‚ сьмела; Я — сын Свабоды. Я — Змагар.
Комментарии:
Популярные книги

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

Древесный маг Орловского княжества

Павлов Игорь Васильевич
1. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Как я строил магическую империю 14

Зубов Константин
14. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 14

Воронцов. Перезагрузка. Книга 3

Тарасов Ник
3. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка. Книга 3

78

Фрай Макс
Фантастика:
фэнтези
7.00
рейтинг книги
78

Спокойный Ваня

Кожевников Павел Андреевич
1. Спокойный Ваня
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Спокойный Ваня

Неудержимый. Книга XXVI

Боярский Андрей
26. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXVI

Звездная Кровь. Изгой II

Елисеев Алексей Станиславович
2. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой II

Черный дембель. Часть 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2

Неудержимый. Книга XXXII

Боярский Андрей
32. Неудержимый
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXXII

Бояръ-Аниме. Романов. Том 3

Кощеев Владимир
2. Романов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
6.57
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Романов. Том 3

Неучтенный элемент. Том 3

NikL
3. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 3

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25